Без натоўпу ў папяровых каронах, маляўнічай світы і аркестраў – Шэсце трох каралёў заўтра пройдзе па вуліцах Кракава ў адзіноце. 6 студзеня – у каталіцкай традыцыі свята Трох каралёў, свабодны дзень ад працы. Традыцыйна штогод у гарадах і мястэчках Польшчы ладзіліся відовішчныя Шэсці трох каралёў.
Арганізатары шэсця ў Кракаве прыстасавалі ход мерапрыемства да правілаў санітарнага рэжыму. Тры каралі будуць ісці ў адзіноце па традыцыйных маршрутах, – кажа адзін з арганізатараў Павел Чарэнка:
-Мы хочам, каб штогадовая супольнасць, якую мы ствараем, была пабудаваная праз інтэрнэт. Будзе адбывацца трансляцыя. Насамрэч Шэсце трох каралёў – гэта будзе спалучэнне падзеі ў рэальнасці і падзеі ў сеціве.
Заўтра 50 валанцёраў у парафіях Кракава будуць уручаць вернікам папяровыя кароны і збіраць ахвяраванні.
У Кракаве Шэсце трох каралёў арганізаваны ў адзінаццаты раз.
ав