Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пагроза лавінаў абвешчана ў Бяшчадах

09.01.2021 10:10
У вёсках, што ляжаць у падножжа Бяшчадаў, тэмпература паветра вагалася ад чатырох да пяці градусаў марозу.
БяшчадыФота: shutterstock.com/Tomasz Mazon

У суботу, 9 студзеня на паўднёвым усходзе Польшчы ў гарах Бяшчады абвешчана першая з пяці ступень пагрозы лавінаў. Месцамі ляжыць да паўметра снегу, напрыклад на паланінах Ветліньская, Царыньская, Тарніца ды на схілах Вялікай Раўкі.

У вёсках, што ляжаць у падножжа Бяшчадаў, тэмпература паветра вагалася ад чатырох да пяці градусаў марозу. У далінах ляжыць каля 10 см снегу. Нягледзячы на першую ступень пагрозы лавінаў, у Бяшчадах усталяваліся добрыя турыстычныя ўмовы, кажа дзяжурны горны ратавальнік Воцех Жонса:

-Надвор’е стабілізавалася, ляжыць прыкладна 15 см свежага снегу, а ў гарах, на ветраных схілах снежны пакроў можа дасягаць нават паўметра. Тэмпература трымаецца на ўзроўні чатырох градусаў марозу, амаль няма ветру.

Узімку Бяшчады заслужана з’яўляюцца адным з улюбёных месцаў актыўнага адпачынку палякаў.

iar/эж

Запаведнік „Сінія-Віры”- маляўнічае месца ў Бяшчадах (ФОТА)

11.09.2020 15:12
Турысты згодныя - гэтае месца нібыты з трылогіі „Уладар пярсцёнкаў” Толкіна.

Царква ў Смольніку – адна з апошніх бойкаўскіх цэркваў у Польшчы (ФОТА)

09.10.2020 17:11
21 чэрвеня 2013 года царква ў Смольніку на Сане была ўнесена ў спіс ЮНЕСКА.

Вёска Завуй – маўклівы сведка і таямнічае месца ў Бяшчадах (ФОТА)

16.10.2020 17:21
Завуй - гэта прыклад трагічнага пасляваеннага лёсу, які закрануў шматлікія вёскі ў гэтай частцы Польшчы.

Саліна – турыстычнае сэрца гораў Бяшчады(ФОТА)

23.10.2020 17:11
Курортны гарадок вядомы перш за ўсё магутнай гідратэхнічнай пабудовай і ўзніклым дзякуючы гэтаму вадасховішчам.

Царыньская паланіна – адно з найбольш маляўнічых месцаў у Бяшчадах (ФОТА)

30.10.2020 17:11
У спрыяльных умовах надвор’я з паланіны можна ўбачыць украінскія горы Гарганы і польскія Татры.

Бяшчадскі нацыянальны парк – трэці па велічыні нацыянальны парк у Польшчы(ФОТА)

27.11.2020 18:03
На тэрыторыі парку знаходзіцца самы паўднёвы пункт Польшчы, размешчаны на мяжы з Украінай, то бок вяршыня Апалонек.