Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З пятніцы асобы, якім больш за 80 гадоў, змогуць рэгістравацца на вакцынацыю супраць COVID-19

14.01.2021 09:03
З 22 студзеня пачнецца рэгістрацыя на вакцынацыю супраць каранавіруса людзей, якім больш за 70 гадоў.
  ,    80       COVID-19.
З пятніцы асобы, якім больш за 80 гадоў змогуць рэгістравацца на вакцынацыю супраць COVID-19.PAP/Andrzej Grygiel

Заўтра пачнецца рэфістрацыя на вакцынацыю супраць COVID-19 людзей, якім больш за 80 гадоў. Намеснік міністра па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі Станіслаў Швэд(Stanisław Szwed) нагадаў, што спосабаў рэгістрацыі некалькі:

- У кожнай гміне будуць таксама гэтак званыя мабільныя цэнтры. Можна рэгістравацца ў цэнтрах вакцынацыі, сваіх лячэбніцах, ці ў дамах для пажылых людзей. Мы плануем цесна супрацоўнічаць з муніцыпалітэтамі, каб эфектыўна інфармаваць усіх старэйшых палякаў і дапамагчы ім дабрацца да цэнтраў вакцынацыі. Будзем карыстацца таксама дапамогай Корпуса падтрымкі старэйшых людзей і валянцёраў.

З 22 студзеня зарэгістравацца змогуць людзі, старэйшыя за 70 гадоў. Вакцынацыя пачнецца 25 студзеня. Акрамя таго, з 15 студзеня кожны поўнагадовы паляк зможа праз інтэрнэт заявіць аб жаданні прышчапіцца.

Запісацца на вакцынацыю супраць COVID-19 можна будзе па адмысловым нумары тэлефону – 989. Патрэбны толькі нумар PESEL (нумар электроннай сістэмы рэгістрацыі насельніцтва) і нумар мабільнага тэлефона. Зарэгістравацца можна таксама на платформе pacjent.gov.pl, аднак дзеля гэтага неабходна мець гэтак званы давераны профіль. Трэці варыянт рэгістрацыі на вакцынацыю – гэта абраны цэнтр вакцынацыі. Месцазнаходжанне такіх цэнтраў і кантактныя дадзеныя можна знайсці на дзяржаўных сайтах.

Вакцынацыя супраць COVID-19 пачалася ў Польшчы 27 снежня. Першых прывіваюць супрацоўнікаў медыцынскіх службаў.

аз