У сувязі з эпідэміяй канцэрты будуць даступныя для шырокай публікі праз інтэрнэт-трансляцыю. Адкрыццё фестывалю ўвечары (у 19:30) у Нацыянальнай філармоніі ў Варшаве.
Аркестрам і хорам філармоніі будзе кіраваць Анджэй Барэйка:
-Мы зайграем два творы Бетховена, адзін з іх вельмі вядомы, а другі мала вядомы. І пачну з гэтага другога. Гэта музыка з балету «Стварэнні Праметея». Гэта адзіны балет, які напісаў Бетховен. І ў сярэдзіне нашай праграмы мы зайграем урывак са «Страчана раю» Пендарэцкага, якога, на жаль, з намі няма. Эта эпіграф да V сімфоніі, якой мы закончым наш канцэрт.
Дэвіз фестывалю – «Бетховен і Пендарэцкі. Святая сфера».
ав