Беларуская Служба

За апошнія суткі ў Польшчы памерлі 638 заражаных каранавірусам пацыентаў

07.04.2021 14:01
Найбольшая колькасць новых інфекцый была зафіксаваная ў Мазавецкім ваяводстве – больш за 2 100.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

За апошнія суткі былі пацверджаныя 14 910 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. З учорашняга дня памерлі 638 заражаных пацыентаў, а 18 120 выздаравелі.

Найбольшая колькасць новых інфекцый была зафіксаваная ў Мазавецкім ваяводстве – больш за 2 100 і ў Сілезскім - больш за 1 800 выпадкаў. Найменшая - у Падляскім ваяводстве (257 выпадкаў).

З пачатку эпідэміі ў Польшчы было пацверджана больш за 2 мільёны 471 тысяча заражэнняў каранавірусам. Усяго памерлі 55 тысяч 703 заражаныя пацыенты, а амаль 2 мільёны 55 тысяч выздаравелі.

аз