Беларуская Служба

У Польшчы - амаль 28 тысяч новых заражаных каранавірусам

08.04.2021 12:27
Колькасць смерцяў, агучаная ў чацвер, рэкордная для Польшчы. 
Эпідэмія каранавіруса ў свеце PAP/Łukasz Gągulski

За апошнія суткі было пацверджана 27 887 новых заражэнняў каранавірусам, інфармуе Міністэрства аховы здароўя Польшчы. Памерлі 954 інфіцыраваных, а 21 807 чалавек паправіліся.

У бальніцах Польшчы знаходзіцца 34 864 пацыента з COVID-19, што на 173 больш, чым у сераду. 3362 пацыентам патрабуецца падтрымка ШВЛ, што на 20 больш, чым напярэдадні.

Колькасць смерцяў, агучаная ў чацвер, рэкордная для Польшчы. Аднак, у Міністэрстве здароўя адзначаюць, што гэта кумуляцыя падлічаных смяротных зыходаў з велікодных святаў. Не ўсе шпіталі цягам выходных дзён інфармавалі пра колькасць памерлых ад Covid-19.

ав