Дадзеныя паказваюць, што прышчэпкі на COVID-19 стануць сезоннымі, як у выпадку грыпу. Пры гэтым, сярод людзей расце колькасць праціўнікаў вакцынацыі.
Палітыкам давядзецца або мы пагадзіцца з тым, што будзе пастаянная пандэмія, або ўвесці абавязковыя прышчэпкі ды прафілактычную адукацыю, распавёў кардыёлаг, эпідэміёлаг хвароб сэрца і сасудаў, праф. Мацей Банах з Цэнтр здароўя маці ў Лодзі.
Вучоны сцвердзіў, што шматлікія прыклады абавязковых прышчэпак супраць іншых хвароб даказваюць неабходнасць увядзення абавязковых прышчэпак супраць COVID-19.
- Раптам сацыяльныя сеткі далі права асобам з з вялікай колькасцю падпісчыкаў лічыцца экспертамі, больш важнымі, чым тыя, хто апублікаваў сотні ці тысячы навуковых прац, правераных спецыялістамі, альбо хто гадамі лячыў пацыентаў. Гэта проста небяспечна. Нехта можа прыдумаць ілжывую гісторыю пра COVID-19, прышчэпкі, потым паўтарыць яе тысячу разоў на сваім профілі ў сацыяльных сетках, а людзі яму вераць. Гэта проста нечувана і павінна падлягаць крымінальнай адказнасці.
Навуковец падкрэсліў, што калі людзі не будуць выконваць санітарныя правілы, і не будуць браць прышчэпкі, ніякія адміністрацыйныя дзеянні не дапамогуць вярнуцца да нармальнага жыцця. Паводле слоў прафесара, толькі калектыўны імунітэт насельніцтва прывядзе да паступовага спынення пандэміі ў Польшчы.
ПР/юл