76 гадоў таму, 30 красавіка 1945 года, салдаты Чырвонай Арміі вызвалілі нямецкі канцлагер Равенсбрук, размешчаны ў 80 кіламетрах ад Берліна. Яны знайшлі там 2-3 тысячы знясіленых і хворых жанчын і некалькі соцень мужчын з суседняга падлагера.
Равенсбрук быў месцам пакутніцкай смерці тысяч жанчын, самай шматлікай нацыянальнай групай з якіх былі полькі. Сярод іншага, у 1944 годзе, пасля падзення Варшаўскага паўстання, у Равенсбрук было адпраўлена 12 тысяч польскіх жанчын, уключаючы вайскоўцаў Арміі Краёвай. У 1939-1945 гадах у Равенсбруку было зняволена 132 тысяч жанчын і дзяцей, з якіх каля 92 тысяч загінулі. З 40 тысяч польскіх жанчын выжылі толькі 8 тысяч. Акрамя таго, каля 20 тысяч мужчын і тысяча дзяўчат былі размешчаны ў сублагерах.
Людзі паміралі ад голаду, цяжкай працы, знясілення і хвароб, яны паміралі падчас масавых расстрэлаў і ў крэматорыі. У Равенсбруку немцы праводзілі псеўдамедыцынскія эксперыменты.
Пастановай Сената Рэспублікі Польшча ў 2011 года красавік стаў месяцам памяці ахвяр нямецкага нацысцкага канцлагера Равенсбрук. Мемарыяльная дошка, усталяваная 19 чэрвеня 1997 года ў музеі памяці ахвяр, нагадвае пра польскіх жанчын, якія загінулі ў гэтым канцлагеры.
аз