Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Толькі 2,5 тысячы новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

03.05.2021 12:17
Найбольшая колькасць новых заражэнняў (амаль 400 выпадкаў) зафіксавана на поўдні Польшчы, у Сілезскім ваяводстве.
Kolejka karetek przed szpitalem we Wrocławiu
Kolejka karetek przed szpitalem we Wrocławiu Krzysztof Zatycki/Forum

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за апошнія суткі выяўлена 2525 новых выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 37 пацыентаў.

Найбольшая колькасць новых заражэнняў (амаль 400 выпадкаў) зафіксавана на поўдні Польшчы, у Сілезскім ваяводстве.

Агулам, станам на 3 траўня, у Польшчы было пацверджана 2 млн 805 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам. Ад гэтай хваробы памерлі 68 тысяч жыхароў Польшчы.

iar/эж

Амаль 11 млн палякаў атрымалі прышчэпку супраць каранавіруса

28.04.2021 16:37
Матэвуш Маравецкі адзначыў адзначыў, што ў траўні Польшча атрымае чарговыя 10 мільёнаў доз прышчэпкі.