Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўракамісія павысіла эканамічны прагноз для Польшчы

13.05.2021 09:17
Брусель лічыць, што ў бягучым годзе эканамічны рост у Польшчы складзе 4%.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Piotr Zajda/Shutterstock.com

Еўракамісія павысіла эканамічны прагноз для Польшчы. Брусель лічыць, што ў бягучым годзе эканамічны рост у Польшчы складзе 4%. Такім чынам, у параўненні з лютым бягучага года прагноз выраз на 0,9%.

ЕК прагназуе, што ў сваю чаргу ў будучым годзе польская эканоміка вырасце на 5,4%. Гэта будзе сёмы ў чарговасці вынік сярод краін еўрасупольнасці.

Паводле эканамістаў Еўракамісіі, адмена абмежаванняў, уведзеных у сувязі з эпідэміяй, дасць штуршок да развіцця эканомікі. У прыватнасці, прадбачыцца, што зменшыцца інфляцыя і задоўжанасць дзяржаўнага бюджэту.

вс