У чэрвені, на заканчэнне польскага старшынства ў Вышаградскай групе, адбудзецца сустрэча кіраўнікоў дыпламатыі краінаў групы ў формуле „V4 + Заходнія Балканы”, паведаміў міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау (Zbigniew Rau):
- Адным з прыярытэтаў палітыкі Вышаградскай групы на чарговыя гады і месяцы павінна быць падтрымка краінаў-удзельніц ініцыятывы „Усходняе партнёрства” і Заходніх Балканаў, як у аспекце барацьбы з эпідэміяй каранавіруса, так і іх еўра-атлантычных імкненняў.
Кіраўнік польскай дыпламатыі быў гаспадаром сустрэчы міністраў замежных спраў краін Вышаградскай групы, якая ўчора прайшла ў Лодзі. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся, між іншым, прыярытэты венгерскага старшынства ў Вышаградскай групе. Будапешт будзе кіраваць працай групы з 1 ліпеня.
аз