Беларуская Служба

Еўрапейцы прапануюць Польшчы ракеты для сістэм СПА

16.05.2021 13:01
Ваенна-прасыловая група MBDA запрапанавалі Войску Польскаму ракету, якую можна будзе вырабляць і мадэрнізаваць на тэрыторыі Польшчы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Defence-Imagery from Pixabay/CC0

Мы прапануем Польшчы ракету для сістэмы СПА «Нараў», якую можна вырабляць, мадыфікаваць і мадэрнізаваць дома, распавёў Джэймс Прайс, віцэ-прэзідэнт па экспарце еўрапейскай групы MBDA. Ён нагадаў пра супрацоўніцтва з польскай кампаніяй Меsко і звярнуў увагу на іншыя прапановы, у тым ліку ўзбраенне для самалёта F-35.

Прайс падкрэсліў, што прапанаваная для СПА ракета можа быць інтэгравана з сістэмай кіравання полем бітвы IBCS, якая будзе ўключаць сістэмы Patriot, якія закладзеныя ў аснове больш шырэйшай сістэмы супрацьпаветранай абароны «Вісла», а таксама з польскімі сістэмамі кіравання боем (С2).

У польскай сістэме супрацьпаветранай абароны «Нараў» месціцца паміж сістэмай "Вісла" і пускавымі ўстаноўкамі вельмі малой далёкасці. У канцы красавіка кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак абвясціў, што высновы з аналітычнага і канцэптуальнага этапу праграмы «Нараў» зацверджаныя. Сістэму павінна стварыць канцэрн «Польскай групай узбраенняў», ракета павінна вырабляцца ўнутры краіны.

MBDA прапаноўвае Польшчы ракету CAMM і перадачу тэхналогіі вырабу.

ПР/юл