Амаль 1900 польскіх жаўнераў праводзяць Вялікдзень сёлета ўдалечыні ад блізкіх, на службе па-за межамі краіны. Аднак, незалежна ад адлегласці, салдаты падтрымліваюць родную традыцыю.
Жаўнеры з польскага вайсковага кантынгенту ў Ліване, дзе яны служаць у рамках місіі UNIFIL, падрыхтоўку да Вялікадня пачалі яшчэ некалькі дзён таму. У Вялікую суботу па традыцыі, як адзначае камандуючы кантынгенту падпалкоўнік Данііл Кавалеўскі, асвячаюцца велікодныя стравы, каб потым з'есці іх разам за вялікім сталом падчас урачыстага сняданку:
-Велікодны сняданак прыгатуюць польскія кухары, польскія жаўнеры. Амаль кожны з жаўнераў паўдзельнічаў у падрыхтоўцы ўрачыстасці. На стале зʼявяцца польскія стравы, выканаем польскія традыцыі. Як камандзір сустрэнуся з кожным з чатырох нашых падраздзяленняў, якія нясуць службу ў Ліване.
Перад сняданкам салдаты прымуць удзел ва ўрачыстай ранішняй імшы. Аналагічна Вялікдзень будзе выглядаць і ў Афганістане, дзе палякі ўжо некалькі гадоў выконваюць вучэбную місію.
Польшча ў цяперашні час удзельнічае ў 9 міжнародных аперацыях, якія праводзяцца пад эгідай НАТА, Еўрапейскага Звязу, Арганізацыі Абʼяднаных Нацый і ў рамках міжнароднай кааліцыі па барацьбе з Ісламскай Дзяржавай.
Не толькі салдаты на замежных вайсковых місіяй правядуць Вялікдзень на службе. У Вялікдзень варту нясуць амаль 6500 вайскоўцаў, у тым ліку, 400 ваеннаслужачых ваеннай паліцыі і каля 2000 жаўнераў Войскаў тэрытарыяльнай абароны.
iar/эж