Беларуская Служба

1900 польскіх жаўнераў адзначаюць Вялікдзень, служачы за мяжой

03.04.2021 15:49
Польшча ў цяперашні час удзельнічае ў 9 міжнародных аперацыях, якія праводзяцца пад эгідай НАТА, ЕЗ, АНН і ў рамках міжнароднай кааліцыі па барацьбе з Ісламскай Дзяржавай.
        , 3  2021
Жаўнеры польскага кантынгенту ў Іраку віншуюць пабрацімаў з Вялікднём, 3 красавіка 2021 года Foto: Ministerstwo Obrony Narodowej/Twitter

Амаль 1900 польскіх жаўнераў праводзяць Вялікдзень сёлета ўдалечыні ад блізкіх, на службе па-за межамі краіны. Аднак, незалежна ад адлегласці, салдаты падтрымліваюць родную традыцыю.

Жаўнеры з польскага вайсковага кантынгенту ў Ліване, дзе яны служаць у рамках місіі UNIFIL, падрыхтоўку да Вялікадня пачалі яшчэ некалькі дзён таму. У Вялікую суботу па традыцыі, як адзначае камандуючы кантынгенту падпалкоўнік Данііл Кавалеўскі, асвячаюцца велікодныя стравы, каб потым з'есці іх разам за вялікім сталом падчас урачыстага сняданку:

-Велікодны сняданак прыгатуюць польскія кухары, польскія жаўнеры. Амаль кожны з жаўнераў паўдзельнічаў у падрыхтоўцы ўрачыстасці. На стале зʼявяцца польскія стравы, выканаем польскія традыцыі. Як камандзір сустрэнуся з кожным з чатырох нашых падраздзяленняў, якія нясуць службу ў Ліване.

Перад сняданкам салдаты прымуць удзел ва ўрачыстай ранішняй імшы. Аналагічна Вялікдзень будзе выглядаць і ў Афганістане, дзе палякі ўжо некалькі гадоў выконваюць вучэбную місію.

Польшча ў цяперашні час удзельнічае ў 9 міжнародных аперацыях, якія праводзяцца пад эгідай НАТА, Еўрапейскага Звязу, Арганізацыі Абʼяднаных Нацый і ў рамках міжнароднай кааліцыі па барацьбе з Ісламскай Дзяржавай.

Не толькі салдаты на замежных вайсковых місіяй правядуць Вялікдзень на службе. У Вялікдзень варту нясуць амаль 6500 вайскоўцаў, у тым ліку, 400 ваеннаслужачых ваеннай паліцыі і каля 2000 жаўнераў Войскаў тэрытарыяльнай абароны.

iar/эж

У Ерусаліме ўжо пачаўся Вялікдзень

03.04.2021 11:50
 У святкаванні Вялікадня сёлета прымаюць удзел святары, якія служаць на Святой Зямлі, а таксама невялікая група мясцовых вернікаў.