Беларуская Служба

Кампанія PKN ORLEN адкрывае сетку гастранамічных пунктаў

23.06.2021 14:26
У развіццё, між іншым, гастранамічных пунктаў PKN Orlen плануе ўкласці амаль 2,5 мільярда еўра.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.fancycrave1 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Паліўная кампанія PKN ORLEN адкрыла першую краму-гастранамічную кропку ў Варшаве. Гэта старт новага брэнду: «Orlen w ruchu» (Мабільны Orlen).

Генеральны дырэктар кампаніі Даніэль Абайтэк(Daniel Obajtek) заявіў, што да канца года ў найбуйнейшых польскіх гарадах кампанія плануе адкрыць 40 гэткіх пунктаў:

- Сёлета ўзнікне каля 40 гэткіх гандлёва-гастранамічных пунктаў. Цягам 4 бліжэйшых гадоў – каля 900. Гэта азначае дынамічнае развіццё нашай дзейнасці ў згаданым сектары.

У развіццё, між іншым, гастранамічных пунктаў PKN Orlen плануе ўкласці каля 11 мільярдаў злотых (амаль 2,5 мільярда еўра).

аз