Беларуская Служба

У Польшчы будзе запушчаная пілотная праграма для людзей з паталагічным атлусценнем

28.06.2021 09:58
Залішняя вага ў Польшчы назіраецца ў больш чым двух трэціх мужчын і паловы жанчын. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneWellcome Images/Wikimedia/CC-BY-4.0

У Польшчы будзе запушчаная пілотная праграма ў галіне аказання спецыялізаванай дапамогі пацыентам, якія лечацца ад паталагічнага атлусцення, паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска.

Ён зазначыў, што атлусценне – адна з цывілізацыйных хвароб, з якой змагаюцца многія палякі. Віцэ-міністр нагадаў, што залішняя вага ў Польшчы назіраецца ў больш чым двух трэціх мужчын і паловы жанчын. У сваю чаргу лік грамадзян з паталагічным атлусценнем ацэньваецца на 0,5% да 1% папуляцыі краіны.

Вальдэмар Краска адзначыў, што праблема закранае не толькі дарослых, але і дзяцей.

Па словах намесніка міністра, празмерная вага і атлусценне азначаюць праблемы са здароўем, у тым ліку кардыялагічныя ўскладненні, дыябет і артапедычныя праблемы.

У праграме змогуць прыняць удзел пацыенты з ІМЦ (індэкс масы цела) вышэй за 40. Пацыенты з ІМЦ большым за 40 будуць дапушчаныя да барыятрычнай аперацыі ў аператыўным рэжыме, сказаў Краска.

вс