Беларуская Служба

У Польшчы зафіксавана толькі 52 новыя выпадкі заражэння каранавірусам

28.06.2021 13:02
Агулам з пачатку эпідэміі ў Польшчы заразілася каля 2 млн 880 тыс. жыхароў, памерла амаль 75 тыс.
       (. )   Fiat Ducato
Машына Дзяржаўнай службы хуткай медыцынскай дапамогі Польшчы (г. Варшава) на платформе Fiat Ducato фота: Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У Польшчы зафіксавана толькі 52 новыя выпадкі заражэння каранавірусам SARS-Cov-2, паведаміла Міністэрства аховы здароўя краіны. За апошнія суткі ад хваробы COVID-19, якая развіваецца ў выніку заражэння каранавірусам, не памёр ні адзін чалавек.

Агулам з пачатку эпідэміі ў Польшчы заразілася каля 2 млн 880 тыс. жыхароў, памерла амаль 75 тыс.

На дадзены момант для хворых на COVID-19 падрыхтавана больш за 10 тыс. 500 бальнічных ложкаў і каля 1 тыс. 100 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ). 162 пацыенты падключаныя да ШВЛ.

вс