Беларуская Служба

Былы прэм’ер Дональд Туск вяртаецца на польскую палітычную сцэну

03.07.2021 12:04
У Варшаве праходзіць паседжанне Нацыянальнай рады «Грамадзянскай платформы» з удзелам былога прэм'ера Дональда Туска.
     .
Былы кіраўнік „Грамадзянскай платформы” Гжэгаж Схэтына. PAP/Wojciech Olkuśnik

Дональд Туск вяртаецца ў «Грамадзянскую платформу», становіцца яе кіраўніком і, як і раней, лідарам праекта, які ў 2023 годзе перамагае на выбарах з партыяй «Права і справядлівасць», заявіў былы кіраўнік партыі Гжэгаж Схэтына перад пачаткам паседжання Нацыянальнай рады «Грамадзянскай платформы» – найбуйнейшай апазіцыйнай партыі ў Польшчы.

У зале Global Expo у Варшаве праходзіць паседжанне Нацыянальнай рады «Грамадзянскай платформы» з удзелам былога прэмʼера і былога кіраўніка Еўрапейскай рады Дональда Туска.

Запытаны журналістамі пра планы партыі на бліжэйшую будучыню, былы кіраўнік «Грамадзянскай платформы» Гжэгаж Схэтына заявіў: «Дональд Туск вяртаецца да польскай палітыкі, вяртаецца ў «Грамадзянскую платформу», становіцца яе кіраўніком і, як і раней, лідарам пераможнага праекта, які выйграе з «Правам і справядлівасцю»», – сказаў адзін з заснавальнікаў партыі.

Паводле яго, мэтай партыі, з’яўляецца таксама стварэнне кааліцыі з іншымі асяроддзямі і палітычнымі партыямі для перамогі на выбарах у 2023 годзе. «Гэта план, які мы будзем рэалізоўваць», – адзначыў Схэтына.

Нацыянальная рада „Грамадзянскай платформы” абрала новы савет партыі. Барыс Будка падаў у адстаўку з пасады старшыні. Цяпер партыю ўзначаліць былы прэм'ер-міністр Дональд Туск.

PAP/аз