Міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк(Przemysław Czarnek) заявіў, што амаль 90 адсоткаў школ паведамілі пра намер удзельнічаць у Агульнанацыянальнай праграме падтрымкі дзяцей пасля пандэміі. Згодна з праграмай, дзяржбюджэт выплаціць сродкі на 10 дадатковых гадзін заняткаў для кожнага класа. Пшэмыслаў Чарнэк паясніў, што пакет падтрымкі павінен дапамагчы ў інтэграцыі і папаўненні ведаў:
- Гэта дазволіць папаўняць веды, таму што дыстанцыйнае навучанне ніколькі не будзе так эфектыўнае, як стацыянарнае. Учора пачалася рэгістрацыя школаў на дадатковыя пазашкольныя заняткі. Калі будуць ахвотныя – настаўнікі, бацькі і дзеці, то ўжо са жніўня можна будзе арганізаваць дадатковыя заняткі фізкультуры. Гаворка ідзе пра 1-2 гадзіны ў тыдні да канца года.
Акрамя таго, Міністэрства адукацыі і навукі выдзеліць некалькі мільёнаў злотых на ўрокі ў музеях і іншых падобных установах, каб заахвоціць вучняў паглыбляць свае веды і зрабіць заняткі больш прывабнымі. На дадзены момант, паводле ведамства, у верасні дзеці павінны вярнуцца ў школы. Аднак на выпадак раптоўнага пагаршэння эпідэмічнай сітуацыі міністэрства мае падрыхтаваны план.
аз