Беларуская Служба

На тэрыторыі былой турмы ў Варшаве ІНП знайшоў астанкі ахвяраў камуністычнага рэжыму

08.07.2021 17:12
Гаворка ідзе пра былую турму ў варшаўскім раёне Прага, дзе ў 1940-1950 гадах размяшчалася турма НКУС і УБ.
       1944-1956,         .
Помнік „У гонар забітых у пражскіх турмах 1944-1956”, размешчаны на месцы былой турмы Но ІІІ у Варшаве.Autorstwa Monikoska - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=25899257

Інстытут нацыянальнай памяці знайшоў чарговыя астанкі ахвяр камуністычнага рэжыму ў былой турме «Таледа» ў варшаўскім раёне Прага. У 1940-1950 гадах гэта была турма НКУС і УБ, дзе камуністы ўтрымлівалі і катавалі жаўнераў і актывістаў антыкамуністычнага падполля.

Гэта наступны этап працы Інстытута нацыянальнай памяці ў гэтым месцы, дзе да гэтага часу былі выяўленыя астанкі 19 чалавек.

Намеснік кіраўніка інстытута прафесар Кшыштаф Швагжык (Krzysztof Szwagrzyk) лічыць, што выяўленне астанкаў у былым турэмным садзе дае падставу меркаваць, што гэта месца масавага пахавання ахвяр камуністычнай сістэмы:

- Тут можа знаходзіцца некалькі, больш за дзесяць або некалькі дзясяткаў чалавечых астанкаў. Толькі заканчэнне працы дазволіць нам адназначна пацвердзіць іх колькасць.

Участак, на якім зараз праходзяць раскопкі ІНП, прызначаны для будаўніцтва, у цяперашні час тут размяшчаюцца гаражы. У 1940-х гадах мінулага стагоддзя «Таледа» было галоўнай турмой у Варшаве, дзе камуністы прыводзілі ў выкананне смяротныя прысуды. Паводле ацэнак Інстытута нацыянальнай памяці, гэта месца расстрэлу сотняў людзей, з якіх большасць была забітая ў перыяд з 1944 па 1947 гады і ў 1948 годзе.

аз