Сярэдняя занятасць у прадпрымальніцкім сектары ў чэрвені павялічылася на 2,8% у параўнанні з мінулым годам. Такую інфармацыю апублікавала Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне.
Упраўленне таксама паведаміла, што сярэднямесячны валавы заробак павялічыўся ў чэрвені на 9,8% у параўнанні з мінулым годам і склаў 5 800 злотых (1260 еўра).
Апублікаваныя дадзеныя датычацца прадпрымальніцкага сектара, гэта значыць кампаній, у якіх працуе не менш за 10 чалавек.
ав