Беларуская Служба

Фонд Беларускі дом у Варшаве звярнуўся да Польшчы аб павелічэнні сацыяльнай падтрымкі для ўцекачоў з Беларусі

22.07.2021 18:15
Сума фінансавай падтрымкі не мянялася 11 гадоў і не ўлічвае інфляцыі. 
     ,       21.07.2021
Пасяджэнне Пастаяннага падкамітэта па справах грамадзян, замежнікаў і міграцыі Сэйма Рэспублікі Польшча 21.07.2021https://scontent-waw1-1.xx.fbcdn.net/v/t39.30808-6/221855307_3670218236411028_4734351656933724571_n.jpg?_nc_cat=103&ccb=1-3&_nc_sid=8bfeb9&_nc_ohc=hp_Wg3V47XwAX8sOYnv&tn=WaWDom0TP3zNiEt1&_nc_ht=scontent-waw1-1.xx&oh=61d15cecf844436c054e119795b75e6e&oe=60FDFCD5

Фонд Беларускі дом у Варшаве звярнуўся да Цэнтра па справах уцекачоў у Польшчы і да польскіх парламентароў аб павелічэнні сацыяльнай падтрымкі для ўцекачоў з Беларусі.

«Гэтыя выплаты недастатковыя для існавання людзей, якія перажылі цяжкі жыццёвы вопыт», – адзначыў старшыня Беларускага дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк.

- Мы паднялі пытанне, што трэба старацца змяніць распараджэнне Міністра ўнутраных спраў пра фінансавае забеспячэнне ўцекачоў. Гэтае распараджэнне не мянялася мінімум адзінаццаць гадоў, і, напрыклад, тая хваля палітычных уцекачоў, якія прыехалі ў Польшчу пасля 2010 году і тыя асобы, якія прыехалі пасля падзеяў 2020 году і працягваюць ехаць у Польшчу, атрымліваюць тую ж самую суму на ўтрыманне паза асяродкам для ўцекачоў. Гэта 25 злотых на асобу, калі гэта асоба адзінокая і 20 злотых на асобу, калі гэта сям'я, напрыклад з двух чалавек.

Фінансавую падтрымку атрымліваюць тыя беларусы, якія папрасілі пра міжнародную ахову ў Польшчы.

21 ліпеня адбылося пасяджэнне пастаяннага падкамітэту па справах грамадзян, замежнікаў і міграцыі Сэйма Рэспублікі Польшча пад старшынствам дэпутата Яна Шапіньскага (Jan Szopiński).
яс