Аналітыкі Нацыянальнага банка Польшчы лічаць, што канфлікт на Блізкім Усходзе не прывядзе да рэзкага падаражання тавараў у краіне. Хоць частка цэн можа вырасці, агульная сітуацыя з інфляцыяй пакуль застаецца стабільнай, — перакананы дырэктар Дэпартамента аналізу і эканамічных даследаванняў НБП Яцэк Катлоўскі:
«Тое, што адбываецца сёння ў Іране, з’яўляецца фактарам рызыкі для інфляцыі. Аднак пакуль мы бачым рост цэн, выкліканы непасрэднымі падзеямі. У доўгатэрміновай перспектыве гэта класічны шок прапановы: з аднаго боку ён падвышае цэны, а з другога — аслабляе кан’юнктуру і вытворчасць, што дзейнічае дэфляцыйна».
Паводле экспертаў, пакуль найбольш прыкметны рост цэн на паліва і міжнародныя перавозкі. Аднак на канчатковыя кошты для спажыўцоў уплывае шмат фактараў.
Прагнозы НБП паказваюць, што да канца 2028 года інфляцыя ў Польшчы можа складаць каля 2,5% у год.
iar/эж