Папраўка да нарматыўных актаў, звязаных з экалагічнымі злачынствамі, павінна быць прынята да канца года, паведаміў намеснік міністра клімату і навакольнага асяроддзя Польшчы. Яцэк Аздоба нагадаў, што прапанаваныя змены ўнесены ў спіс заканадаўчых работ Савета Міністраў. У прыватнасці, плануюцца змены ў крымінальным кодэксе, якія павялічваюць максімальныя пакаранні за незаконную перавозку адходаў з-за мяжы – з 5 да 10 гадоў. Змены таксама будуць прымяняцца да іншых прававых актаў – дадаў Яцэк Аздоба:
-Гэта таксама Кодэкс аб дробных правапарушэннях, то бок засмечванне. Але гэта таксама новыя магчымасці для інспектараў навакольнага асяроддзя. Выкрыццё нелегальнай дзейнасці пры дапамозе фотапастак, дронаў. Тут паявіцца шэраг новых інструментаў і магчымасцяў.
Сёння польская Генеральная інспекцыя аховы навакольнага асяроддзя паведаміла аб выяўленні незаконна ўвезеных матэрыялаў пры зносе будынкаў. Адходы паступалі з Германіі, а службы знайшлі прынамсі 30 месцаў іх захоўвання на захадзе Польшчы. Расследаванне пачала пракуратура.
ав