Беларуская Служба

ІНП працягвае шукаць месцы пахавання ахвяр таталітарызмаў у Польшчы

12.08.2021 12:15
Падчас цырымоніі ля Прэзідэнцкага палаца былі агучаныя прозвішчы чарговых ідэнтыфікаваных ахвяраў.
          .
Падчас цырымоніі ля Прэзідэнцкага палаца былі агучаныя прозвішчы чарговых ідэнтыфікаваных ахвяраў. PAP/Marcin Obara

Сёння былі агучаныя імёны ахвяр нямецкага і камуністычнага тэрору, астанкі якіх нядаўна былі знойдзеныя Інстытутам нацыянальнай памяці. Падчас урачыстасці ў парку Прэзідэнцкага палаца ў Варшаве прадстаўнікі ўладаў раздалі сем'ям загінулых апазнавальныя дакументы. У цырымоніі прыняў удзел міністр з Канцылярыі прэзідэнта Войцех Калярскі.

«Мы вяртаемся забраць сваіх» – гэта акцыя, у рамках якой Інстытут нацыянальнай памяці шукаў і ідэнтыфікаваў парэшткі некалькіх дзясяткаў чалавек. Сярод іх жаўнеры-удзельнікі абарончай вайны, ахвяры нямецкіх ваенных злачынстваў і людзі, забітыя ў часы камунізму.

Гэта не першы выпадак, калі польскім гісторыкам удалося знайсці астанкі ахвяр таталітарызму ў Польшчы. Паўтара году таму Інстытут нацыянальнай памяці прадставіў імёны 16 ідэнтыфікаваны ахвяраў. Сёння былі агучаныя чарговыя прозвішчы і біяграфіі.

аз