Беларуская Служба

«Ізраіль хоча ў Польшчы грошай з тое, у чым палякі не былі вінаватымі»

17.08.2021 13:32
Дэпутат ад кіроўнай партый Марэк Сускі пераконвае, што прэтэнзіі Ізраіля неабгрунтаваныя.
        .
Дэпутат ад кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Марэк Сускі.Foto: Michał Kukawski/PR

Дэпутат ад кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Марэк Сускі(Marek Suski) лічыць, што Ізраіль хоча ў Польшчы грошай з тое, у чым палякі не былі вінаватымі. Госць Трэцяй праграмы грамадскага Польскага радыё пракаментаваў рэакцыю Ізраіля на падпісанне прэзідэнтам Польшчы папраўкі ў Адміністрацыйна-працэсуальны кодэкс.

- Гэта былі грамадзяне Польшчы. Адныя з іх заяўлялі польскае, іншы габрэйскае паходжанне, але ўсе былі палякамі. Чаму тады мы павінны плаціць нейкім міжнародным арганізацыям за забітых немцамі польскіх грамадзянаў. Гэта абсурд.

Папраўка ў Адміністрацыйна-працэсуальны кодэкс была апублікаваная ў дзяржаўным выданні. Паводле яе, любое адміністрацыйнае рашэнне, датычнае справы аб нацыяналізацыі не можа быць адмененае, калі з моманту яго вынясення прайшло 30 гадоў.

Папраўку падпісаў у суботу прэзідэнт Анджэй Дуда. Прэм'ер Матэвуш Маравецкі тлумачыў, што папраўка, якая тычыцца вяртання нацыяналізаванай маёмасці, у тым ліку нерухомай, служыць прадухіленню бясконцых прэтэнзій і злоўжыванняў.

Паводле Ізраіля, змена абмяжуе магчымасць вяртання маёмасці тым, хто перажыў Халакост або чыя маёмасць была канфіскаваная ў часы камунізму ў Польшчы. Польскі бок падкрэслівае, што польскія законы надалей даюць магчымасць былым уласнікам хадайнічаць за кампенсацыю.

IAR/аз

Польскі пасол у Ізраілі пакуль застанецца ў Польшчы

17.08.2021 07:35
Далейшыя рашэнні адносна рангу дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Ізраілі будзе прынятае ў бліжэйшыя дні, чытаем у заяве польскага МЗС.