Беларуская Служба

Амаль 18,5 млн палякаў цалкам прышчэпленыя супраць каранавіруса

23.08.2021 16:29
У Польшчы было праведзена ў агульнай складанасці 35 млн 825 тысяч прышчэпак ад COVID-19
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/ETIENNE LAURENT

Станам на панядзелак, 23 жніўня ў Польшчы было праведзена ў агульнай складанасці 35 млн 825 тысяч прышчэпак ад COVID-19, у тым ліку 17 тысяч за апошнія 24 гадзіны, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Жыхарам Польшчы было ўведзена больш за 19 млн першых доз вакцын супраць COVID-19, у той час 18 млн 460 тысяч чалавек былі цалкам прышчэплены. Вакцынацыя адбываецца прэпаратамі Pfizer-BioNTech, Moderna і AstraZeneca, а таксама аднаразовая вакцынай Johnson & Johnson.


Тым часам у Польшчы павялічваецца колькасць новых выпадкаў хваробы. У панядзелак улады паведамілі аб 107 новых выпадках каранавіруса.

эж

Палякі сталі жыць карацей

27.07.2021 15:45
 Галоўная прычына – эпідэмія каранавіруса, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Палякам яшчэ далёка да калектыўнага імунітэта

20.08.2021 07:31
Пакуль у Польшчы прышчэпленыя менш за 50% жыхароў.