Фермеры, аб'яднаныя ў «Аграўніі», пачынаюць блакады на дарогах. Акцыя, запланаваная на аўторак і сераду, будзе праводзіцца як мінімум у сямі ваяводства, у тым ліку, у сталічным Мазавецкім ваяводстве.
Фермеры з «Аграўніі» абвясцілі аб блакаванні дарог і скрыжаванняў у аўторак і сераду ў дзясятку месцаў па ўсёй Польшчы. Кіроўцам даводзіцца лічыцца з перашкодамі, паліцыя ўжо вызначыла абʼязныя шляхі. На гэтыя дні ў вялікіх гарадах прагназуюцца доўгія заторы.
Аграрыі дабіваюцца перамоваў з урадам, толькі тады яны прадставяць свае патрабаванні. У сваю чаргу, прэмʼер Польшчы Матэвуш Маравецкі адказвае, што ў верасні прадставіць частку ўрадавай праграмы «Новы лад», датычную сельскай гаспадаркі.
iar/эж