Яшчэ адзін - шосты - самалёт з людзьмі, эвакуіраванымі з Афганістана, прызямліўся ў варшаўскім аэрапорце Акенце. Паводле звестак Міністэрства замежных спраў, на борце было знаходзіцца каля сотні пасажыраў.
Самалёт вылецеў з аэрапорта Навоі ва Узбекістане, куды раней прывезлі гэтых людзей з Кабулу. Са сталіцы Афганістана бежанцаў вывозяць вайсковыя летакі. Папярэдні самалёт прыбыў у Польшчу ўчора ўвечары.
Паводле польскага ўраду, да ўчарашняга дня Варшава эвакуіравала 260 чалавек з Кабулу, пераважная большасць з якіх - афганцы. Усе палякі, якія заявілі пра намер эвакуіравацца, ужо пакінулі Афганістан.
Тыдзень таму талібы захапілі Кабул - сталіцу Афганістана - і захапілі ўладу ў краіне. Войскі НАТА выходзяць з Афганістана. У той жа час працягваецца эвакуацыя замежнікаў і тых, хто падтрымліваў войскі альянсу ў гэтай краіне. Польшча павінна дапамагчы эвакуіраваць каля 300 чалавек.
Эвакуацыю праводзяць у аэрапорце Кабулу войскі ЗША, Вялікабрытаніі, Турцыі, Азербайджана, Польшчы ды іншых краін. Гэта адбываецца ў цяжкіх умовах, бо талібы перашкаджаюць афганцам дабрацца да аэрапорта.
НАТА заявіла, што да гэтага часу з Афганістана вывезена не менш за 18 000 чалавек. Агулам краіны НАТА хацелі б эвакуіраваць некалькі сотняў тысяч чалавек.
ПР/юл