Беларуская Служба

Віцэ-кіраўнік польскага МЗС падаў у пракуратуру скаргу на кіраўнік Рады Фонду «Адкрыты дыялог»

25.08.2021 19:31
Паводле віцэ-міністра польскага МЗС, сваім артыкулам у выданні «Gazeta Wyborcza» Барташ Крамэк парушыў закон.
Paweł Jabłoński
Paweł JabłońskiPR24/AK

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблонскі падаў у пракуратуру скаргу Барташа Крамэка за яго артыкул, апублікаваны ўчора ў выданні «Gazeta Wyborcza». У тэксце кіраўнік Рады Фонду «Адкрыты дыялог» заклікае да зняцця бар'ераў на польска-беларускай мяжы.

Павел Яблонскі лічыць, што Барташ Крамэк сваёй публікацыяй перавысіў дазволеную крытыку і парушыў закон:

- Адносна апошніх падзеяў на польска-беларускай мяжы мы часта маем справу з неразумнымі выказваннямі, якія ўпісваюцца наратыў рэжыму Лукашэнкі. Аднак ёсць таксама выказванні, якія парушаюць закон. Менавіта гэта такое выказванне, якое з’яўляецца падбухторваннем да злачынных дзеянняў.

Скарга была перададзена ў раённую пракуратуру ў Варшавa-Студмесце.

IAR/аз