Беларуская Служба

Польшча эвакуявала з Афганістана больш за 900 афганцаў

26.08.2021 08:45
Акцыя эвакуацыі з Афганістана падыходзіць да канца, паведаміў кіраўнік польскага ўрада.
-  .
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. PAP/Piotr Nowak

Акцыя эвакуацыі з Афганістана падыходзіць да канца, паведаміў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Сёння ў Польшчу прыляціць апошні самалёт з эвакуяванымі адтуль людзьмі.
Кіраўнік урада падкрэсліў, што большасць палякаў і іх паплечнікаў была пераведзена ў Польшчу ў чэрвені, калі сітуацыя ў Афганістане пагоршылася.

- Усе, хто прыляцеў у Польшчу 14 рэйсамі – гэта палякі, якія працавалі ў Афганістане на карысць стабільнасці і міру, а таксама афганцы, якія супрацоўнічалі з польскім бокам.

Прэм’ер запэўніў, што ўсе грамадзяне Польшчы, а таксама афганскія супрацоўнікі польскага дыпламатычнага корпуса і вайсковага кантынгента, якім маглі пагражаць рэпрэсіі з боку талібаў, пакінулі Афганістан.

Польскія самалёты таксама перавозілі супрацоўнікаў міжнародных інстытутаў і грамадзян іншых еўрапейскіх краін. Сярод больш за 900 афганцаў, пераведзеных у Польшчу, 300 жанчын і 300 дзяцей. Ім будзе аказана ўся магчымая дапамога.

Часова накіраваны ў Польшчу будуць таксама каля 500 паплечнікаў НАТА з Афганістана. Потым яны адправяцца ў краіны прызначэння, але пакуль Польшча дасць ім прытулак. У Польшчы прыляцяць 45 афганскіх супрацоўнікаў Еўрасаюза.

Эвакуацыя з Афганістана пачалася 14 жніўня, калі талібы ўзялі пад кантроль краіну. Да гэтага часу з Афганістана былі эвакуяваныя каля 60 тысяч чалавек. Завяршыць аперацыю плануецца 31 жніўня. Учора Міністэрства замежных спраў паведаміла, што пасля заканчэння эвакуацыі польскія жаўнеры застануцца ў аэрапорце Кабула і перададуць польскі ваенны лагер амерыканскім войскам.

IAR/аз

Прэм’ер Маравецкі: Польшча будзе адказваць за эвакуацыю трохсот грамадзян Афганістана

20.08.2021 14:31
Кіраўнік польскага ўрада паразмаўляў па гэтай справе з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам.

Улады Літвы дзякуюць Польшчы за дапамогу ў эвакуацыі літоўскіх паплечнікаў з Афганістана

25.08.2021 12:33
У Вільні прызямліўся самалёт з 50 афганцамі, у эвакуацыі якіх з Афганістана дапамагала Польшча.