Беларуская Служба

Польшча скончыла эвакуацыю з Афганістана

27.08.2021 11:41
У пятніцу раніцай у Варшаве прызямліліся два самалёты «Геркулес» з некалькімі дзясяткамі польскіх салдат, якія адказвалі за эвакуацыю палякаў з Афганістана.
Здымак мае ілюстрацыйны характарDVIDS HANDOUT/ Dostawca: PAP/EPA.

Інфармацыю паведаміла Дагмара Яраслаўска з Аперацыйнага цэнтра Міністэрства нацыянальнай абароны. Жаўнераў прывітаў кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак.

Эвакуацыяй палякаў ды афганскіх супрацоўнікаў Польшчы ды іншых краін НАТА з Афганістан займаўся Польскі вайсковы кантынгент у складзе 100 чалавек, створаны па рашэнні прэзідэнта Анджэя Дуды.

У чацвер польскі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі абвясціў, што Польшча завяршае эвакуацыйную акцыю з Афганістана.
Эвакуацыя, якую ладзілі польскія службы, ажыццяўлялася ваеннымі самалётамі з Кабула ва Узбекістан, адкуль эвакуіраваных дастаўлялі ў Польшчу грамадзянскімі самалётамі кампаніі «LOT».

Першы самалёт з эвакуіраванымі прызямліўся ў Варшаве ў сераду 18 жніўня. У выніку аперацыі шэсць грамадзян Польшчы, якія звярнуліся ў Міністэрства замежных спраў, і некалькі сотняў афганскіх супрацоўнікаў польскіх службаў былі эвакуіраваны.

Польшча таксама эвакуіравала супрацоўнікаў саюзных дзяржаў і міжнародных інстытутаў, у тым ліку супрацоўнікаў Міжнароднага валютнага фонду.

ПР/юл