Беларуская Служба

У Беластоку вучням з сем’яў рэпрэсаваных беларусаў раздадуць школьныя камплекты

28.08.2021 18:19
Ініцыятарам акцыі з’яўляецца грамадская арганізацыя «Беларускі дом у Варшаве».
Здымак мае ілюстрацыйны характарTaken/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беластоку вучням з сем’яў рэпрэсаваных беларусаў раздадуць школьныя камплекты. Ініцыятарам акцыі з’яўляецца грамадская арганізацыя «Беларускі дом у Варшаве». На сённяшні дзень у Беластоку знаходзіцца каля 30 дзяцей. Заўтра яны атрымаюць школьныя прылады для далейшай вучобы.

У акцыю таксама заангажаваны дэпутат Сейма Польшчы Роберт Тышкевіч.

вс