Беларуская Служба

Палякі адзначаюць свята «Удзячныя польскай вёсцы»

29.08.2021 09:32
Свята было ініцыяванае прэм'ерам Матэвушам Маравецкім і адзначаецца з 2018 года.
-  .
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.PAP/Adam Warżawa

Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі прыме ўдзел у IV нацыянальным свяце «Удзячныя польскай вёсцы», якое пройдзе ў Бабаліцах у Заходнепаморскім ваяводстве.

Перад цырымоніяй кіраўнік польскага ўраду наведае адну з ферм. Апоўдні ён будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстай святой Імшы. Падчас урачыстасцяў, якія пачнуцца ў 13.30, запланаваны выступ кіраўніка ўрада.
Пасля афіцыйнай часткі адбудуцца выступы народных калектываў і сямейны пікнік з атракцыёнамі для дзяцей. Калектывы пакажуць касцюмы, культуру і традыцыі з розных куткоў краіны.

Арганізатары чакаюць удзел каля трох тысяч чалавек. Нацыянальнае свята «Удзячная польскай вёсцы» было ініцыяванае прэмʼер-міністрам Матэвушам Маравецкім і адзначаецца з 2018 года.

IAR/аз