Беларуская Служба

З-за рамонту чырвоная сцежка на Рысы будзе зачыненая

29.08.2021 15:32
Пра гэта паведамілі прадстаўнікі Нацыянальнага татранскага парку.
 -          .
Рысы - найвышэйшая вяршыня ў польскай частцы гораў Татры і ў Польшчы.Аўтар: No machine-readable author provided. Not2bad~commonswiki assumed (based on copyright claims). - No machine-readable source provided. Own work assumed (based on copyright claims)., Грамадскі набытак, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2834933

З 1 верасня бягучага года ў сувязі з рамонтам будзе зачыненая чырвоная сцежка на ўчастку: «Чорны Стаў пад Рысамі – Рысы» ў абодвух напрамках. Пра гэта паведаміў Нацыянальны татранскі парк.

Чакаецца, што рамонтныя работы на папулярным маршруце будуць працягвацца два-тры тыдні. З-за складаных умоваў і надвор'я, якія могуць перашкодзіць у працы, немагчыма дакладна вызначыць дату завяршэння работ, паведаміла кіраўніцтва парку.

Зачыненыя будуць таксама альпінісцкія дарожкі ў раёне Рысаў. Рысы, вышыня якіх складае 2499 метраў над узроўнем мора, гэта найвышэйшая вяршыня ў польскай частцы гораў Татры і ў Польшчы. Гэта памежны пік, і да яго таксама вядзе сцежка са славацкага боку.

PAP/аз