Беларуская Служба

МЗС: Польшча будзе падтрымліваць спартыўную кар’еру Ціманоўскай

31.08.2021 18:31
З беларускай спартсменкай сёння сустрэўся намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Марцін Пшыдач.
Daniel Obajtek i objęta mecenatem Kryscina Cimanouska
Daniel Obajtek i objęta mecenatem Kryscina Cimanouskatwitter.com/DanielObajtek

У аўторак намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў Польшчы сустрэўся з беларускай спартсменкай Крысцінай Ціманоўскай, яе мужам і беларускім апазіцыянерам Паўлам Латушкам. Марцін Пшыдач паведаміў, што гаворка ішла, між іншым, аб далейшай спартыўнай кар'еры Ціманоўскай.

«Я пажадаў спадарыні Крысціне шматлікіх спартыўных поспехаў. Польшча будзе падтрымліваць ейныя амбіцыі», – напісаў Пшыдач у Твітары.

1 жніўня Крысціна Ціманоўская з-за крытыкі спартыўных чыноўнікаў сваёй краіны была знята з удзелу ў Алімпіядзе ў Токіа. Дзякуючы неадкладнай рэакцыі пасольства Польшчы яна атрымала гуманітарную візу і 5 жніўня прыляцела ў Варшаву.

У сярэдзіне жніўня беларуская лёгкаатлетка паведаміла, што плануе выступаць у польскіх колерах. « Я вырашыла застацца ў Польшчы», – сказала яна ў інтэрвʼю расійскаму тэлебачанню РБК.

Раней Міністэрства культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту пазнаёміла спартсменку з магчымасцямі працягу спартыўнай карʼеры ў Польшчы. Потым яна далучылася да спартыўнай групы Orlen, якая абʼядноўвае лепшых гульцоў, у тым ліку алімпійскіх прызёраў з Токіа.

PAP/аз

На здымку Крысціна Ціманоўская і старшыня PKN Orlen Данiэль Абайтэк.