Беларуская Служба

Амаль 350 новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

03.09.2021 10:22
За мінулыя суткі ад ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 5 пацыентаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneFORUM/acek Szydłowski

У пятніцу, 3 верасня Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 349 новых выпадках заражэння каранавірусам і гэта на сто больш, чым тыдзень раней. За мінулыя суткі ад ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 5 пацыентаў.

Найбольшая колькасць новых заражэнняў выяўлена ў сталічным Мазавецкім ваяводстве – 48 выпадкаў, а меней за ўсё – 4, у Сьвентакжыскім ваяводстве. За мінулыя суткі ў Польшчы агулам было праведзена больш за 36,5 тыс. тэстаў на наяўнасць каранавіруса.

Станам на 3 верасня, у Польшчы пацверджаны амаль 2 млн 890 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам. З сакавіка 2020 года ад гэтай хваробы памерлі 75 372 жыхароў Польшчы.

iar/эж