Беларуская Служба

18 млн 860 тысяч палякаў цалкам прышчэплены супраць каранавіруса

03.09.2021 15:33
Тым часам у Польшчы павялічваецца колькасць новых выпадкаў хваробы.
Ілюстрацыя Фота: PAP/EPA/BIONTECH SE / HANDOUT

Станам на пятніцу, 3 жніўня ў Польшчы было зроблена ў агульнай складанасці 36 млн 391,5 тысячы прышчэпак ад COVID-19, у тым ліку 50 тысяч за апошнія 24 гадзіны, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Жыхарам Польшчы было ўведзена больш за 19 млн 333 тысячы першых доз вакцыны супраць каранавіруса, у той час, як 18 млн 860 тысяч чалавек былі цалкам прышчэплены. Вакцынацыя адбываецца прэпаратамі Pfizer-BioNTech, Moderna і AstraZeneca, а таксама аднаразовая вакцынай Johnson & Johnson.

Тым часам у Польшчы павялічваецца колькасць новых выпадкаў хваробы. У пятніцу ўлады паведамілі аб 350 новых выпадках каранавіруса і гэта на сто больш, чым тыдзень раней.

эж

Амаль 350 новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

03.09.2021 10:22
За мінулыя суткі ад ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 5 пацыентаў.