Беларуская Служба

390 новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

04.09.2021 17:06
З сакавіка 2020 года ад гэтай хваробы памерлі 75 379 жыхароў Польшчы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneMateusz Wlodarczyk/Forum

У суботу, 4 верасня Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 389 новых выпадках заражэння каранавірусам. За мінулыя суткі ад ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 7 пацыентаў.

Найбольшая колькасць новых заражэнняў выяўлена на поўначы ў Паморскім ваяводстве – 48 выпадкаў, а меней за ўсё – 4, на поўдні, у Сьвентакжыскім ваяводстве.

Станам на 4 верасня, у Польшчы пацверджаны больш за 2 млн 890 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам. З сакавіка 2020 года ад гэтай хваробы памерлі 75 379 жыхароў Польшчы.

iar/эж