Сёння на XXX Эканамічным Форуме ў польскім мястэчку Карпач запланаваныя чатыры панэлі, прысвечаныя Беларусі: санкцыям, эканамічным рэформам, цяперашнім падзеям у Беларусі, а таксама беларускім дэмакратычным структурам.
Мерапрыемствы ладзіць офіс Святланы Ціханоўскай.
На Форуме арганізаваны беларускі куток, дзе ёсць экспазіцыя пра беларускіх палітвязняў і месца для сустрэчаў беларускіх лідараў дэмакратычных сілаў.
Праводзіцца шэраг нефармальных сустрэчаў з аналітыкамі, эканамістамі і палітычнымі дзеячамі з розных краінаў.
З якой мэтай дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі прымае ўдзел у форуме патлумачыў кіраўнік НАУ Павал Латушка:
• Прадставіць інфармацыю аб рэальным становішчы спраў у Беларусі, аб масавых рэпрэсіях і жахлівых фактах гвалту ў дачыненні да беларускага народу.
• Выпрацаваць і прапанаваць шляхі выхаду з існуючага крызісу.
• Працягнуць працу над непрызнаннем ураду Лукашэнкі з боку дэмакратычных краін свету.
• Падкрэсліць важнасць суверэнітэту Беларусі.
яс