Беларуская Служба

Варшаўскі парк «Поле Макатоўскае» непазнавальна зменіцца

10.09.2021 11:40
У абноўленым парку зʼявяцца больш за 6000 кустоў, 17 000 мнагалетнікаў і 1,5 га лугоў.
Праект мадэрнізацыі "Поля Макатоўскага"Крыніца: um.warszawa.pl

Неўзабаве павінна пачацца мадэрнізацыя «Макатоўскага Поля». Як паведаміла мэрыя польскай сталіцы, тэндар на першы этап мадэрнізацыі парку ўжо аб'яўлены. Работы будуць выкананы кампаніяй Inmel сумесна са студыяй Palmett.

Мадэрнізацыя парку «Макотаўскае Поле» павінна пачацца ў верасне-кастрычніку. У абноўленым парку зʼявяцца больш за 6000 кустоў, 17 000 мнагалетнікаў і 1,5 га лугоў. Амаль 10 тыс дрэваў будуць дапоўненыя пасадкай 55 маладых дрэў.

Таксама будуць створаныя новыя месцы для адпачынку і заняткаў спортам. Будуць пабудаваныя грамадскія прыбіральні і пашыраны дзіцячыя пляцоўкі. Самай маштабнай зменай будзе новая сажалка. Яна здабудзе новы выгляд, перастане быць бетоннай, а на яе берагах зʼявяцца зоны натуральнай расліннасці.

Завяршыць работы плануецца да лістапада 2022 года, агульны кошт мадэрнізацыі – каля 10 млн еўра.

эж

«Каралеўскія лазенкі»: паважная штодзённасць і кур'ёзныя імгненні

04.01.2020 14:11
Каардынатар-інтэндант «Белага дому» (а гэта самы стары аб’ект «Каралеўскіх лазенак») Лявон Маліноўскі распавёў нам пра працу ўнікальнага палацава-паркавага ансамблю.

Гісторыя «Каралеўскіх лазенак у Варшаве»: ад Станіслава Аўгуста па Індзіру Гандзі

05.02.2020 12:45
Беларус, каардынатар-інтэндант «Белага дому»  Лявон Маліноўскі распавядае нам усю гісторыю ўнікальнага палацава-паркавага ансамблю.