Беларуская Служба

З моманту ўвядзення надзвычайнага становішча Памежная служба выдала больш за 300 дазволаў на ўезд у памежную зону

13.09.2021 16:32
Усе дазволы былі выдадзеныя для наведвання сем'яў, якія жывуць у зоне надзвычайнага становішча, паведаміла Памежная служба.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.dimitrisvetsikas1969/pixabay.com/CC0 Public Domain

З моманту ўвядзення надзвычайнага становішча ў паласе на польска-беларускай мяжы Памежная служба выдала 331 дазвол на ўезд у зону надзвычайнага становішча, паведаміла прэс-сакратар польскай Памежнай службы Анна Міхальска. У зоне дзеянняў Падляшскага падраздзялення Памежнай службы было выдадзена 275 гэткіх дазволаў, 56 – у зоне дзейнасці Надбужанскага падраздзялення Памежнай службы.

Усе дазволы былі выдадзеныя для наведвання семʼяў, якія жывуць у зоне надзвычайнага становішча.
Нагадваем, з 2 верасня ў памежнай зоне з Беларуссю, то бок у частцы Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў, дзейнічае надзвычайнае становішча. Яно ахоплівае 183 населеныя пункты – 115 у Падляшскім і 68 у Люблінскім ваяводствах.

Надзвычайнае становішча было ўведзенае на 30 дзён у адпаведнасці з указам прэзідэнта Анджэя Дуды, выдадзеным па просьбе Савета міністраў. Згодна з палажэннем, у зоне, ахопленай надзвычайным становішчам, могуць знаходзіцца толькі асобы, якія там пражываюць.

Увядзенне надзвычайнага становішча ў памежнай зоне з Беларуссю, гэта адказ польскага боку на павелічэнне прытоку нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць перайсці мяжу з боку Беларусі. Паводле польскіх уладаў і Еўрасаюза – гэта мэтанакіраваная палітыка рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю ў краінах супольнасці.

PAP/аз

Прэзідэнт Анджэй Дуда ўвёў надзвычайнае становішча ў памежнай зоне з Беларуссю

02.09.2021 15:27
Рашэнне звязанае з ростам колькасці мігрантаў, якія незаконна спрабуюць перасячы польскую мяжу з тэрыторыі Беларусі.

Кіраўнік польскага МЗС: Надзвычайнае становішча дапамагло кантраляваць сітуацыю на мяжы

13.09.2021 15:31
Міністр Збігнеў Рау падкрэсліў, што Польшча падрыхтаваная да магчымага росту міграцыйнага ціску на ўсходнюю мяжу ЕС.