Макарый Малахоўскі на свабодзе, паведаміў Беларускі дом у Варшаве. Затрыманы ў нядзелю ўвечары беларускі актывіст пакінуў Варшаўскую акруговую пракуратуру без ніякіх прафілактычных мер.
Беларуса, які знаходзіцца ў Польшчы на падставе гуманітарнай візы, затрымалі на падставе міжнароднага ордэра на арышт, выдадзенага ўладамі ў Мінску.
аз