Беларуская Служба

На палігоне ў Новай Дэмбе праходзяць вучэнні «Рысь-21»

16.09.2021 12:54
Гэта вучэбнае мерапрыемства 12-й Шчэцінскай механізаванай дывізіі, запланаванае год таму.
 -21
Вучэніі Рысь-21Міністэрства абароны

На палігоне ў Новай Дэмбе праходзяць вучэнні «Рысь-21», у якіх удзельнічаюць больш за 4 тысячы польскіх салдат. Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак заявіў, што цыклічныя ваенныя вучэнні накіраваны на падтрыманне высокага ўзроўню падрыхтоўкі салдат і забеспячэнне бяспекі Польшчы.

Кіраўнік Міністэрства абароны падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва паміж асобнымі падраздзяленнямі:

-Самае галоўнае тое, каб жаўнеры былі гатовыя, каб практыкавалі сваю аператыўнасць, супрацу паміж рознымі адзінкамі, таксама, каб яны былі мабільныя. Таму і ідзе трэніроўка ў перанапраўленні войска з заходняй ва ўсходнюю Польшчу. Дзякуючы гэтым захадам Польшча з’яўляецца бяспечная. Жыхары нашай краіны могуць адчуваць сябе бяспечна.

Тактычныя вучэнні «Рысь-21» – гэта вучэбнае мерапрыемства 12-й Шчэцінскай механізаванай дывізіі, запланаванае год таму. Гэта таксама адна з найбуйнейшых аперацый па перамяшчэнні войскаў з паўночна-заходняй Польшчы на паўднёвы ўсход краіны.

ав