Амаль 90 працэнтаў упаўнаважаных асобаў прынялі ўдзел у нацыянальным перапісе насельніцтва ў Польшчы. Астатнія маюць час да канца верасня. За адмову ад удзелу ў перапісе прадугледжаны штрафныя санкцыі.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне ўжо накіравала 160 заяў аб пакаранні людзей, якія адмовіліся ў ім удзельнічаць, сказала дырэктар кракаўскага аддзялення ўпраўлення Агнешка Шлюбоўска (Agnieszka Szlubowska):
- Мы падалі першыя заявы аб пакаранні, паколькі мы пачулі рашучую адмову ад удзелу ў перапісе. Таксама мы падрыхтавалі некалькі заяў, з падачай якіх чакаем да канца верасня.
За адмову выканаць статыстычныя абавязацельствы прадугледжаны штраф да 5 тысяч злотых. Нацыянальны перапіс насельніцтва пачаўся ў красавіку і будзе доўжыцца да канца верасня.
IAR/аз