Беларуская Служба

У Польшчы прайшла «Ноч навукоўцаў»

25.09.2021 11:10
Сёння навука не можна заставацца зачыненай у лабараторыі, трэба выходзіць да людзей, кажуць спецыялісты.
Здымак мае ілюстрацыйны характарscreenshot z Youtube

Імідж вучонага мяняецца, усё часцей ён прадстаўляецца як «супергерой», а не як нехта, зачынены ў лабараторыі, - кажа Ёланта Шайбэ з Познанскага тэхналагічнага ўніверсітэта. Дзякуючы такім падзеям, як Ноч даследчыкаў, усё больш дзяцей хацелі б звязаць сваю будучыню з навукай.

«Ноч навукоўцаў» ладзіцца ў Польшчы штогод. Сёлета мерапрыемства прайшло ў 15-ы раз. Пасля кожнай імпрэзы мы бачым, як змяняецца вобраз вучонага, бо ўсё больш дзяцей кажуць, што хочуць стаць навукоўцамі, што хочуць звязаць свае будучыню з навуковай кар'ерай- падкрэсліла каардынатар Ночы навукоўцаў у Познані Ёланта Шайбэ.

Адна з галоўных ідэй «Ночы навукоўцаў» - гэта разбурэнне стэрэатыпаў, у якіх вучоны паўстае «старым з вар'яцкімі вачыма і стрыжкай пад Эйнштэйна».

Апытанні, праведзеныя сярод удзельнікаў «Ночы навукоўцаў», паказваюць, што прыкладна 90% дзяцей заяўляюць, што ў будучыні яны хацелі б стаць навукоўцам.

Слоган сёлетняга выдання быў "SOS для Зямлі". Сярод тэм, пра які гаварылі навукоўцы, былі вакцыны супраць COVID-19 ды экалогія. Таксама адбыліся лекцыі ды эксперыменты, якія паказалі маладым людзям, наколькі цікавай можа быць фізіка ды хімія.

юл