Беларуская Служба

Польшча хоча развіваць ядзерную энергетыку

25.09.2021 09:12
KGHM падпісала пагадненне аб будаўніцтве малых ядзерных рэактараў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Markus Distelrath from Pixabay/CC0

Кампанія вырабу медзі KGHM заключыла пагадненне аб супрацоўніцтве з амерыканскай кампаніяй NuScale Power, падпісанне дакументу адбылося ў сядзібе Варшаўскай фондавай біржы.

Намеснік міністра дзяржаўных актываў Караль Рабенда заявіў, што Польшчы патрэбная энергія, вырабленая экалагічна ды надзейная з пункту гледжання даставаў. Чыноўнік падкрэсліў, што атамная энергетыка адпавядае гэтым патрабаванням.

Дырэктар KGHM Марцін Хлудзіньскі падкрэсліў, што кампанія, якой ён кіруе, другая па энергаёмістасці ў польскай прамысловасці, і таму мае патрэбу ў стабільнай крыніцы электраэнергіі. Ён сказаў, што будаўніцтва невялікіх рэактараў дазволіць атрымліваць энергію, цана якой не звязана з аплатай за выкіды CO2.

Кампанія мяркуе, што першы атамны рэактар пачне працаваць у 2029 годзе. Чатыры такія рэактары павінны быць уведзены ў строй да канца 2030 года.

юл