Беларуская Служба

Эксперты заклікаюць да адначасовай вакцынацыі ад грыпа і COVID-19

25.09.2021 09:11
Гэта звязана з тым, што немагчыма адрозніць грып ад COVID-19 без лабараторных даследаванняў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/RUNGROJ YONGRIT Dostawca: PAP/EPA

Падвойная інфекцыя можа несці рызыку сур'ёзных ўскладненняў пры хваробе або нават смерці, таму эксперты заклікаюць зрабіць вакцынацыю супраць грыпу і COVID-19 падчас аднаго візіту.

Падчас Форуму «Грып і COVID-19», які прайшоў у Польшчы, лекары, медсёстры і фармацэўты падкрэслівалі рызыку захворвання на грып і COVID-19 адначасова, асабліва цяпер, калі частата абодвух захворванняў расце.

«Мы заклікаем да спецыяльнай мабілізацыі для вакцынацыі супраць грыпу, але і супраць COVID-19. Гэта дзве сур'ёзныя інфекцыйныя хваробы, частата якіх узрастае ў восенню ды зімой. Абодва вірусы ўяўляюць сур'ёзную пагрозу для грамадства ў цэлым, у прыватнасці для людзей, якія знаходзяцца ў групе рызыкі. Сумесная інфекцыя можа быць звязана з рызыкай вельмі цяжкага захворвання або смерці. У выпадку абодвух захворванняў прафілактычныя прышчэпкі могуць знізіць частату інфекцый, а таксама сур'ёзнасць хваробы», - напісалі эксперты ў заяве.

Неабходна далейшае пашырэнне доступу да вакцынацыі - асабліва для дзяцей. Польскія лекары чакаюць ад парламента больш хуткіх і рашучых дзеянняў. Год таму вакцынацыю супраць грыпу прайшлі 6 працэнтаў польскага насельніцтва. Гэта статыстычна нязначнае значэнне.

юл