Сёння сваё свята адзначаюць Войскі тэрытарыяльнай абароны ў Польшчы. Цэнтральнае мерапрыемства з гэтай нагоды адбудзецца ў Варшаве з удзелам міністра абароны Марыюша Блашчака. Падчас цырымоніі свае харугвы атрымаюць пяць брыгадаў і Навучальны цэнтр ВТА.
Акрамя цэнтральных урачыстасцяў, жаўнеры Войскаў тэрытарыяльнай абароны запрашаюць на ваенныя пікнікі, якія адбудуцца па ўсяе Польшчы, а таксама на спаборніцтвы «ВТА гульні» (WOT games).
Войскі тэрытарыяльнай абароны – самы малады з відаў узброеных сілаў Польшчы, створаны ў 2017 годзе, які ў цяперашні час налічвае больш за 30 тысяч жаўнераў.
Задачы ВТА: падтрымка мясцовых супольнасцей шляхам барацьбы з наступствамі стыхійных бедстваў і аказанне дапамогі выратавальным службам, а ў выпадку вайны – за падтрымка аператыўных войскаў.
IAR/аз