Беларуская Служба

Хор з Літвы перамог на сёлетнім фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2021» у Беластоку

26.09.2021 15:25
У сёлетнім конкурсе ўдзельнічалі 22 хоры і вакальныя групы з Польшчы, Латвіі, Румыніі, Украіны, Літвы, Анголы, Славакіі і Венгрыі.
     .
Падляшская опера і філармонія ў Беластоку.Autorstwa Henryk Borawski - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=29048240

Дзяржаўны камерны хор Polifoniа з гарадка Шаўлі ў Літве атрымаў першую ўзнагароду ў групе прафесійных хароў Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2021» у Беластоку.

Гэта самая прэстыжная катэгорыя фестывалю, які завершыцца ў нядзелю з канцэртам лаўрэатаў.

Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2021» адбываецца ў Беластоку амаль 20 гадоў, але яно пачатак звязаны з Гайнаўкай, якая да гэтага часу застаецца ў назве мерапрыемства.

Сёлета ў конкурсных праслухоўваннях, якія ў рамках фестывалю праходзілі з чацвярга па суботу прынялі ўдзел 22 хоры і вакальныя групы з Польшчы, Латвіі, Румыніі, Украіны, Літвы, Анголы, Славакіі і Венгрыі.

PAP/аз